BE RU EN

Пасля расейскага ўдару ў Крывым Рогу загінула маці і трое дзяцей

  • 12.11.2024, 10:03

З сям'і ацалеў толькі бацька.

Ва ўкраінскім Крывым Рогу з-пад руінаў разбуранага расейцамі дома дасталі целы трох дзяцей. Колькасць ахвяр расейскага ўдару вырасла да чатырох, піша New Voice.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай АДА Сяргей Лысак у Telegram.

«Цела трэцяга дзіцяці знайшлі пад руінамі пяціпавярховіка. Ёй не было і года», - піша ён.

Лысак адзначыў, што ўсяго падчас учорашняга нападу на Крывы Рог расейцы забілі чатыры чалавекі. Ён выказаў спачуванні родным загінулых.

Пошукава-выратавальная аперацыя закончаная.

Напярэдадні вечарам у Крывым Рогу ратавальнікі знайшлі пад руінамі цела маці гэтых дзяцей. Дзецям было дзесяць гадоў, два з паловай гады і два месяцы, паведамляла Суспільне са спасылкай на словы іх бабулі.

Мясцовае выданне "Свае" паведамляе, што ўдалося выжыць толькі бацьку.

Апошнія навіны