УСУ накрылі расейцаў падчас спробы фарсаваць раку Псел
- 12.11.2024, 13:43
Відэа з Курскай вобласці РФ.
129-я брыгада УСУ знішчыла штурмавую брыгаду УС РФ, якая спрабавала фарсаваць раку Псел у Курскай вобласці.
Украінскія сілы з дапамогай аператараў FPV-Дрон знішчылі апанента не толькі на сушы, але і ў вадзе.
Спачатку ўдар па ворагу быў нанесены проста ў вадзе, калі яны на надзіманай лодцы спрабавалі пераплысці Псел.
Затым аператары дронаў УСУ добра адпрацавалі па пяхоце, якая таксама спрабавала атакаваць пазіцыі УСУ.