BE RU EN

СМІ апублікавалі момант падрыву Курахаўскай дамбы расейцамі

  • 12.11.2024, 15:15

Відэафакт.

У Сеціве з'явілася відэа моманту выбуху Курахаўскай дамбы ва Украіне, якую разбурылі расейцы. У выніку падрыву расейцамі плаціны вада са сховішча пачала напаўняць раку Воўча ў кірунку вёсак Багатыр, Андрэеўка і Аляксееўка.

Адпаведнае відэа апублікаваў тэлеканал ТСН.

Старшыня Данецкай АДА Вадзім Філашкін пацвердзіў пашкоджанне плаціны Курахаўскага вадасховішча. Ён заявіў, што ўзровень вады ў рацэ ў межах Вяліканавасёлкаўскай грамады падняўся на 1,2 метра. Падтапленняў жылля пакуль не зафіксавана.

У той жа час ён адзначыў, што расейскі ўдар нясе пагрозу жыхарам населеных пунктаў на рацэ Воўчай на Данеччыне і на Днепрапятроўшчыне.

У ТСН таксама заявілі, што акупанты распаўсюджваюць фота нібыта пашкоджанай плаціны вадасховішча, аднак напраўду на ім выяўленая разбураная ў 2022 годзе Казаровіцкая дамба на Кіеўшчыне.

Апошнія навіны