BE RU EN

Паплечнік Гіркіна распавёў праўду аб «ціхай мабілізацыі» ў РФ

  • 12.11.2024, 18:08

І падзяліўся несуцяшальным прагнозам для Крамля.

Паплечнік Ігара Стралкова (Гіркіна), ваенны блогер Міхаіл Палынкоў, распавёў, што ў Расеі насамрэч ідзе «ціхая мабілізацыя». Людзям прыходзяць позвы, піша тэлеграм-канал «Кремлевский цирк».

Пры гэтым ён прызнае, што навабранцы не атрымліваюць належнай падрыхтоўкі, не разумеюць баявой абстаноўкі і не гатовыя да штурмавых дзеянняў. Тых, хто падпісаў кантракт, працягваюць выкарыстоўваць як «гарматнае мяса».

Палынкоў таксама песімістычна ацэньвае перспектывы РФ у вайне, не верачы ні ў хуткую перамогу, ні нават ва ўтрыманне Курскай вобласці.

Апошнія навіны