BE RU EN

Генеральны сакратар NATO: Захад павінен зрабіць больш, чым проста дазволіць Украіне ваяваць

  • 12.11.2024, 19:48

Рутэ заявіў, што Украіна рыхтуецца да самай цяжкай зімы з пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання.

Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ заклікаў Захад зрабіць больш, чым проста дазволіць Украіне ваяваць.

- Мы павінны падтрымліваць сілу нашага трансатлантычнага альянсу. Непасрэдным выклікам, які стаіць перад намі, з'яўляецца падтрымка Украіны, - прыводзіць яго словы Le Monde (пераклад - «Уніян»).

Рутэ падкрэсліў, што Украіна рыхтуецца да самай цяжкай зімы з пачатку расейскага ўварвання ў лютым 2022 года.

Пры гэтым ён адзначыў, што супрацоўніцтва Расеі з Кітаем, Іранам і Паўночнай Карэяй пагражае Еўропе і Інда-Ціхаакіянскаму рэгіёну.

- Расея працуе з Паўночнай Карэяй, Іранам і Кітаем. Гэта пагражае міру і бяспецы, так, тут, у Еўропе, але таксама ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне і Паўночнай Амерыцы, - сказаў Рутэ.

У траўні Расея і Кітай абвясцілі новую эру ў сваім стратэгічным партнёрстве. У той жа час КНДР, паводле звестак ЗША і Паўднёвай Карэі, адправіла тысячы жаўнераў у Расею для падтрымкі расейскіх войск у вайне супраць Украіны. Іран жа пастаўляе расейскім вайскоўцам беспілотнікі Shahed для выкарыстання іх у атаках на ўкраінскія гарады.

Апошнія навіны