Барыс Джонсан: Брытанскія войскі адправяцца ва Украіну
- 13.11.2024, 13:20
Калі Трамп скароціць падтрымку Кіева.
Вялікабрытанія накіруе свае войскі ва Украіну, калі абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп скароціць фінансавую падтрымку Кіева. Аб гэтым заявіў экс-прэм'ер краіны Барыс Джонсан.
«Чаму мы падтрымліваем украінцаў? Бо інакш нашая калектыўная бяспека будзе сур'ёзна падарваная Расеяй, якая пагражае самым розным часткам Еўропы. І тады нам давядзецца плаціць, каб адправіць брытанскія войскі дапамагчы абараняць Украіну, - заявіў былы прэм'ер у інтэрв'ю тэлеканалу GB News.
Ён адзначыў, што для Еўропы падтрымка Украіны - «добрыя інвестыцыі», паколькі інакш давядзецца сутыкнуцца з яшчэ большай пагрозай. Джонсан сцвярджае, што наступствы паразы Украіны будуць адчувацца і ў Ціхаакіянскім рэгіёне, у Паўднёва-Кітайскім моры.