Украінскія марскія пяхотнікі паказалі бой з акупантамі ў Курскай вобласці
- 13.11.2024, 10:19
Відэафакт.
Украінскія марскія пяхотнікі паказалі кадры бою з акупантамі. Вайскоўцы змаглі ўтрымаць абарону пазіцый у Курскай вобласці.
Пра гэта паведамляюць Ваенна-Марскія сілы УСУ.
Так, вайскоўцы 36-й асобнай брыгады марской пяхоты імя контрадмірала Міхаіла Білінскага працягваюць знішчаць ворага.
«Вашай увазе фрагмент нядаўняга абароннага бою мікалаеўскіх марскіх пяхотнікаў у Курскай вобласці», - адзначаюць вайскоўцы.