BE RU EN

«Мінсктранс» абвясціў аб запуску рэгулярнага рэйса ў Мюнхен

  • 13.11.2024, 11:34

Колькі каштуе?

«Мінсктранс» паведаміў аб запуску новага міжнароднага рэйса. Чакаецца, што з 6 снежня новы маршрут злучыць Менск і адзін з найбуйнейшых гарадоў Нямеччыны - Мюнхен.

У "Мінсктрансе" дадалі, што маршрут новага рэйса будзе таксама праходзіць праз Бэрлін і Нюрнбэрг. Пры гэтым упершыню даехаць у Мюнхен можна ўжо 6 снежня. Плануецца, што аўтобус адправіцца са сталічнага аўтавакзала "Цэнтральны" ў пятніцу а 12:00 і будзе хадзіць штотыдзень.

Назад, паводле інфармацыі «Мінсктранса», аўтобус стартуе 8 снежня і далей будзе рэгулярна хадзіць па нядзелях. Час адпраўлення - 13:00, а кошт квіткоў складае 450 беларускіх рублёў.

Апошнія навіны