Бурат, узяты ў палон на Куршчыне, расказаў, як апынуўся на вайне
- 13.11.2024, 17:04
Служыў у 810-й брыгадзе УС РФ з месцам сталай дыслакацыі ў акупаваным Севастопалі.
На тэрыторыі Курскай вобласці РФ украінскія байцы ўзялі ў палон «баявога бурата», які «па п'яні» падпісаў кантракт на вайсковую службу.
Відэа з ваеннапалонным распаўсюджваюць у сацсетках.
Бурат 1997 года нараджэння. Служыў у 810-й брыгадзе УС РФ з месцам сталай дыслакацыі ў акупаваным Севастопалі.
«З сябрам напіліся. Чамусьці надумалі падпісаць кантракт...Сюды прыехаў прыкладна 27 кастрычніка... Нас тут закідваюць у мясарубку, ніяк не абучаюць. Даюць пару магазінаў, кажуць: «Усё, ідзіце», - распавёў акупант.