Майк Тайсан магутнымі ўдарамі ледзь не накаўтаваў свайго трэнера
- 13.11.2024, 18:15
Легендарны баксёр правёў адкрытую трэніроўку напярэдадні бою з Джэйкам Полам.
Легендарны баксёр Майк Тайсан правёў адкрытую трэніроўку напярэдадні бою з Джэйкам Полам.
Амерыканец прадэманстраваў сваю сілу і тэхніку ў рынгу перад фанатамі, піша New Voice.
Тайсан ледзь не накаўтаваў свайго трэнера Рафаэля Кардэйра, які не паспяваў ухіляцца ад удараў «Жалезнага Майка».