Fox News: Трамп прызначыць спецпасланніка для перамоў аб Украіне
- 13.11.2024, 19:01
Гэта будзе высокапастаўлены чыноўнік.
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп неўзабаве прызначыць пасланца, які ўзначаліць перамовы аб спыненні вайны з Расеяй. Аб гэтым паведаміў тэлеканал Fox News са спасылкай на некалькі крыніц.
«Вы ўбачыце вельмі высокапастаўленага спецыяльнага пасланца, чалавека з вялікім аўтарытэтам, якому будзе даручана знайсці развязанне, прыйсці да мірнага ўрэгулявання», — сказала адна з крыніц выдання.
Чакаецца, што гэтая праца не будзе аплачвацца. З 2017 да 2019 года амерыканскі дыпламат Курт Волкер выконваў абавязкі спецпрадстаўніка на ўкраінскіх перамовах.