BE RU EN

УСУ ліквідавалі расейскага афіцэра-мясніка

  • 13.11.2024, 19:15

Здалі свае ж?

Паблізу горада Сватава ў Луганскай вобласці Украіны ліквідаваны яшчэ адзін высокапастаўлены расейскі афіцэр, камандзір 19-га танкавага палка палкоўнік Яўген Ладноў, вядомы пад пазыўным «Піянер». Паведамляецца, што ён загінуў у выніку артылерыйскага абстрэлу, піша «Диалог».

Ладноў адрозніваўся рэпутацыяй жорсткага камандзіра: падначаленыя вінавацілі яго ў арганізацыі загараджальных атрадаў і расстрэлах салдат, якія адмаўляліся ўдзельнічаць у небяспечных штурмах, вядомых сярод байцоў як «мясныя» праз высокую імавернасць гібелі.

«Які ён герой? Ён забойца!» - каментуюць расейцы допіс аб яго гібелі.

Гэтая навіна з'явілася неўзабаве пасля загадкавай гібелі пад Данецкам камандзіра 5-й брыгады Паўла Кліменкі, які таксама быў сумна вядомы ўжываннем гвалту да сваіх байцоў і адпраўляў іх на заведама небяспечныя заданні.

Украінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі, каментуючы гібель расейскіх камандзіраў, адзначыў: «І вось ужо другая смерць вядомага мясніка. Пачаліся самасуды? Вельмі цікава».

Апошнія навіны