УСУ разбілі расейцаў, якія пераапрануліся ва ўкраінскую ваенную форму
- 13.11.2024, 20:19
Знішчаная і тэхніка, і жывая сіла.
Сёння, 13 лістапада, расейскія акупанты распачалі спробу прарваць украінскую абарону на Купянскім кірунку, перапрануўшыся ў форму УСУ, паведаміў Генштаб УСУ
«Штурмавыя групы ворага атакавалі пазіцыі ўкраінскіх абаронцаў у чатыры хвалі. Агулам вораг задзейнічаў блізу 15 адзінак тэхнікі. Сярод іншага, танкі, баявыя браняваныя машыны і ўстаноўку размінавання УР-77», – паведамляе Генштаб.
Частка расейскіх салдатаў была пераапранутая ў форму ўзору УСУ. Украінскія байцы спынілі ворага, знішчылі ўсю яго бронятэхніку і ліквідавалі значную частку жывой сілы.