Барэль: ЕЗ павінен узяць свой лёс у свае рукі пасля абрання Трампа
- 14.11.2024, 11:19
Украіна мае патрэбу ў падтрымцы ў гэты вызначальны момант.
Высокі прадстаўнік Еўрапейскага Звязу ў пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Жазэп Барэль заявіў, што ЕЗ варта "разгледзець сцэнар, пры якім падтрымка Украіны" з боку Еўропы ўзрасце пасля перамогі Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША.
Як інфармуе РАР, пра гэта Барэль сказаў падчас выступу ў Еўрапарламенце.
Паводле ягоных слоў, Украіна мае патрэбу ў падтрымцы "ў гэты вызначльны момант".
Кіраўнік дыпламатыі Еўразвязу заявіў, што міністры ЕЗ абмяркуюць гэтае пытанне на наступным пасяджэнні Рады замежных спраў, якое запланавана на 18 лістапада.
“У нас не можа быць сітуацыі, калі амерыканцы дзейнічаюць, а еўрапейцы толькі рэагуюць. Мы павінны самі ўзяць на сябе адказнасць. Мы павінны запэўніць Украіну, што нашая падтрымка будзе працягвацца, але для гэтага патрэбныя адпаведныя рэсурсы і смеласць. Гэта патрабуе палітычнай волі і, перш за ўсё, фінансавых рэсурсаў”, - сказаў Барэль.