Ізраіль вывучае ўкраінскі досвед барацьбы з дрон
- 14.11.2024, 12:34
Паміж краінамі завязалася шчыльнае супрацоўніцтва.
Паміж Украінай і Ізраілем існуе шчыльнае супрацоўніцтва, у вывучэнні ўкраінскага досведу барацьбы з дронамі.
Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль ва Украіне Міхаэль Бродскі, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ягоны выступ.
«Ізраіль павінен вывучаць гэты досвед, павінен карыстацца гэтым досведам, і мы гэта ўжо робім, бо мы зараз таксама сутыкнуліся з той жа праблемай іранскіх дронаў у нас у Ізраілі», - сказаў ён.
Бродскі таксама дадаў, што ва Украіне падчас вайны з'явіліся некаторыя тэхналогіі, і Ізраіль іх вывучае, каб карыстацца імі ў будучыні.
«Што да ізраільскіх тэхналогій, то Украіна заўсёды была ў іх зацікаўленая. Я ўпэўнены, што нават зараз, і пасля заканчэння вайны гэтыя тэхналогіі будуць вельмі карысныя для Украіны», - упэўнены ён.
Што да дапамогі абедзвюм краінам з боку ЗША Бродскі заявіў, што адміністрацыя Дональда Трампа засяродзіцца на заканчэнні войнаў, таму амерыканская дапамога павінна быць прадоўжаная.
«Гэта ўвогуле не пытанне. Цяпер галоўнае пытанне - не як працягнуць дапамогу, а як скончыць усе войны», - упэўнены ён.