Даляр абнаўляе абсалютны максімум
- 14.11.2024, 12:39
У пачатку таргоў 14 лістапада амерыканская валюта даражэе.
У пачатку таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 14 лістапада даляр даражэе на 0,93 капейкі да 3,3619 беларускага рубля.
Гэта абсалютны максімум з усяго часу. Папярэдні быў год таму, 9 кастрычніка 2023 года, калі даляр падаражэў да 3,3605 беларускага рубля.
Таргі працягваюцца.