BE RU EN

Расейскі флот сутыкнуўся з буйной праблемай у Чорным моры

  • 14.11.2024, 18:20

Караблёў з пускавымі для “Оніксаў” і “Цырконаў” ужо няма.

У складзе Чарнаморскага флоту РФ няма караблёў з пускавымі ўстаноўкамі для ракет "Онікс" і "Цыркон".

Аб гэтым заявіў спікер ВМС Дзмітрый Пляцянчук, паведамляе «Укрінформ».

“Адным з плюсаў можна лічыць тое, што ў складзе Чарнаморскага флоту няма караблёў-носьбітаў крылатых ракет, якія маюць універсальныя пускавыя - гэта “Оніксы” і “Цырконы”. Гэта напраўду з'яўляецца станоўчым момантам для нас. Тут больш састарэлыя мадэлі”, - сказаў ён.

Са слоў Плеценчука, само размяшчэнне Новарасейскай бухты з'яўляецца не лепшым з пункту гледжання геаграфіі праз складаную навігацыю ў перыяд штармоў.

"Закрыты Басфор таксама з'яўляецца для іх праблемай, і тут ужо ёсць праблема не толькі ў забеспячэнні іх дзейнасці ў Азова-Чарнаморскім рэгіёне, а для забеспячэння дзейнасці пастаяннай аператыўнай групоўкі ў Міжземнамор'і, дзе яны базуюцца ў Тартусе", - дадаў прадстаўнік ВМС.

Апошнія навіны