УСУ арганізавалі засаду на расейцаў у Тарэцку
- 14.11.2024, 14:53
Акупантаў перабілі з кулямёта.
Байцы ўкраінскага штурмавога палка «Сафары» знішчылі ў засадзе расейскіх вайскоўцаў, скарыстаўшыся перахопленымі радыёперамовамі супраціўніка.
Відэа аперацыі было апублікаванае на старонцы Аб'яднанай штурмавой брыгады "Лют", сфармаванай з палкоў Нацыянальнай паліцыі Украіны.
Падчас адной з аперацый у Тарэцку байцы УСУ захапілі варожую радыёстанцыю, што дазволіла праслухоўваць перамовы расейцаў і цалкам кантраляваць сітуацыю на полі бою.
Дзякуючы атрыманай інфармацыі штурмавікі арганізавалі засаду і падлавілі ворага пры перамяшчэнні паміж будынкамі: удала размешчаны баец расстраляў двух акупантаў з кулямёта FN Minimi.
У Тарэцку працягваюцца гарадскія баі, дзе УСУ даводзіцца сутыкацца з Z-штурмавікамі на блізкіх дыстанцыях.