BE RU EN

Мінімум два расейскія «Шахеды» ўначы заляцелі ў Беларусь

  • 14.11.2024, 17:07

Першы з’явіўся ў небе Беларусі блізу 5 ранку.

У ноч з 13 на 14 лістапада расейскія «Шахеды» заходзілі ў Беларусь як мінімум двойчы. Першы заляцеў блізу 05:00 ля Асарэвічаў (Брагінскі раён, Гомельскай вобласці). Яшчэ адзін прайшоў тым самым курсам а 05:45.

Як піша маніторынгавая група «Беларускi Гаюн», гэта ўжо 5-я ноч запар, калі ў Беларусь масава залятаюць расейскія «Шахеды».

Апошнія навіны