BE RU EN

УСУ разнеслі вайсковую базу з расейскімі жаўнерамі тэрміновай службы ў Белгарадзе

  • 14.11.2024, 19:23

Шмат знішчанай тэхнікі.

14 лістапада Узброеныя сілы Украіны атакавалі расейскі Белгарад. Мэтай стала пляцоўка з вайсковай тэхнікай на вуліцы Садовай. Раненні атрымалі адразу некалькі вайскоўцаў тэрміновай службы войска РФ.

Пра гэта паведаміў Telegram-канал «Украіна 365».

На фота, якое трапіла ў Сетку, можна ўбачыць транспартную і грузавую тэхніку: два «Уралы» і два пазадарожнікі. Характэрна, што шэраг расейскіх паблікаў апублікаваў фатаграфіі з вайсковай тэхнікай, атакаванай войскам Украіны, але хутка пачаў выдаляць іх.

Пляцоўка бачная таксама і са спадарожнікавых здымкаў. Удар УСУ быў строга накіраваным: прылёты адбыліся толькі па вайсковым аб'екце.

Апошнія навіны