Работнікаў БелАЗа пачалі масава затрымліваць праз фірмовыя чаравікі
- 15.11.2024, 10:38
Яны высмейвалі падробку брэнда Timberland.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" атрымаў інфармацыю аб масавых затрыманнях на жодзінскім прадпрыемстве БЕЛАЗ. Паведамляецца, што затрыманні звязаны з новымі кітайскімі чаравікамі, якія пачало выпускаць прадпрыемства.
"Сцвярджаецца, што нехта з супрацоўнікаў прадпрыемства стварыў чат, у якім пачаў высмейваць чаравікі – пасля гэтага пачаліся затрыманні", – гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, у каталогу інтэрнэт-крамы жодзінскага вытворцы кар'ерных самаскідаў БЕЛАЗ з'явілася новая брэндаваная прадукцыя. Цяпер там можна набыць не толькі кампактныя сувеніры ў выглядзе значкоў, цацачных БелАЗаў або канцылярыі, але таксама адзенне і абутак з лагатыпам прадпрыемства.
Уся рэч у тым, што чаравікі, выстаўленыя на продаж пад лагатыпам БелАЗа, знешне вельмі нагадваюць абутак вядомага ва ўсім свеце амерыканскага брэнда Timberland.