BE RU EN

УСУ знішчылі расейцаў ля Купянска падчас густога туману

  • 15.11.2024, 10:50

Украінскі камбат раскрыў падрабязнасці аперацыі.

Расейцы скарысталіся густым туманам, каб рушыць наперад да межаў жылой забудовы Купянска Харкаўскай вобласці. У рэшце Сілы абароны Украіны перашкодзілі ім замацавацца.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на камандзіра батальёна ўдарных беспілотных авіяцыйных комплексаў "Ахілес" 92-й асобнай штурмавой брыгады імя Кашавога атамана Івана Сірко капітана Юрыя Федарэнкі ў эфіры тэлемарафону.

Паводле слоў Федарэнкі, расейскія тэрарысты, карыстаючыся туманам, рушылі блізка да жылой забудовы, зрэшты, іх своечасова заўважылі. Спачатку Сілы абароны Украіны падбілі бранятэхніку ворага - танк і 2 МТЛБ. Затым на працягу некалькіх гадзін дабівалі пяхотнікаў.

“Тыя, каму ўдалося спешыцца, цягам бліжэйшых 5-6 гадзін таксама былі ліквідаваныя. На сённяшні дзень супраціўніка ў Купянску Левабярэжным няма. Сітуацыя вельмі складаная, але Сіламі абароны кантраляваная”, - адзначыў вайсковец.

Федарэнка таксама нагадаў, што расейцы не далі рады з задачы захапіць Купянск да 1 лістапада і зараз разлічваюць зрабіць гэта хаця б да Новага года.

“Кожны дзень і кожную ноч ідзе жорсткае супраціўленне, таму што вораг спрабуе выканаць пастаўленую задачу. Спачатку ў яго было да 1 лістапада авалодаць Купянска-Вузлавым, Купянскам Левабярэжным. Цяпер тэрміны зрушыліся, гэтую задачу супраціўнік не выканаў, зараз яны павінны выканаць задачу да Новага года”, - растлумачыў ён.

Апошнія навіны