У Менску грузавік МАЗ пратараніў трамвай
- 15.11.2024, 11:13
Здарэнне адбылося на вуліцы Якуба Коласа.
Сёння раніцай у Менску здарылася аварыя з удзелам грамадскага транспарту, паведамляе сталічная Дзяржаўтаінспекцыя.
Паводле папярэдняй інфармацыі, а 9.10 63-гадовы кіроўца, кіруючы грузавым аўтамабілем MAЗ, паблізу дома № 5 па вуліцы Якуба Коласа пры перабудове не пераканаўся ў бяспецы свайго манеўру і ўчыніў сутыкненне з трамваем, які рухаўся ў гэтым жа кірунку.
На шчасце, у выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.