BE RU EN

Ашуканцы падманулі менчука, а потым папрасілі прабачэння

  • 15.11.2024, 14:22

Але сродкі не вярнулі.

Мянчук пасля званка ад “супрацоўніка Дэпартамента фінансавых расследаванняў” пазбавіўся ўсяго свайго ашчадку, які захоўваў дома. Пазней ашуканцы папрасілі ў яго прабачэння перад ім і прызналіся, што яго падманулі, і цяпер яму трэба ісці ў міліцыю, піша “Зеркало”.

Ахвярай аферыстаў стаў 37-гадовы жыхар сталіцы.

“Мужчыну ў месэнджэры паступіў званок ад невядомага, які прадставіўся супрацоўнікам Дэпартамента фінансавых расследаванняў. У працэсе размовы псеўдаправаахоўнік, выкарыстоўваючы падман і маніпуляцыі, пераканаў заяўніка пільнавацца яго інструкцый. Мужчына перавёў усе гатовыя ў доме грошы на свой разліковы рахунак, пасля чаго перадаў рэквізіты банкаўскай карты і код з СМС ашуканцу”, - распавялі падрабязнасці ў міліцыі.

Калі ашуканцы атрымалі звесткі карты і код, то спісалі з рахунку менчука блізу сямі тысяч рублёў.

Спачатку яны пераконвалі пацярпелага, што ягоныя грошы зараз на праверцы ў падатковай, але пасля папрасілі прабачэння, напісаўшы, што ён добры чалавек, і яму трэба ісці ў міліцыю.

Распачатая крымінальная справа паводле факту махлярства.

Апошнія навіны