Пратэстоўцы скінулі агароджу ля будынка парламента Абхазіі
- 15.11.2024, 14:25
Былі чутныя гукі стрэлаў.
Пратэстоўцы ля парламента самаабвешчанай рэспублікі Абхазія з дапамогай машыны скінулі частку агароджы і праніклі на тэрыторыю, прылеглую да будынка, паведамляе “Рэха Каўказа”.
Мясцовыя паблікі паведамляюць аб бойках паміж удзельнікамі акцыі і сілавікамі. Пратэстоўцы закідалі іх яйкамі і бутэлькамі. Ім таксама ўдалося спыніць пажарны аўтамабіль, з дапамогай якога планавалася загарадзіць праход, які ўтварыўся пасля скідвання часткі агароджы. Таксама былі чутныя гукі стрэлаў.
Нагадаем, што парламент раней не зацвердзіў парадак дня, сесія была скасаваная. Абхазскія ўлады мелі намер разгледзець 15 лістапада праект інвестыцыйнага пагаднення паміж Сухумі і Масквой.
Між тым, пратэстоўцы запатрабавалі правядзення сесіі і прагаласавалі "супраць" зацвярджэння праекта.