BE RU EN

Польскія мытнікі праверылі фуру «з вугалем», а знайшлі беларускія цыгарэты

  • 15.11.2024, 15:13

З грузавіка вынялі 280 тысяч пачкаў цыгарэт.

Польскія мытнікі з Ломжы спынілі для планавага дагляду літоўскі грузавік. Кіроўца паказаў дакументы, паводле якіх фура везла драўняны вугаль. Аднак у прычэпе пад чорнай плёнкай былі каробкі з беларускімі цыгарэтамі без польскіх акцызных марак. Як піша MOST, аб буйным затрыманні распавялі супрацоўнікі Мытна-падатковай адміністрацыі ў Беластоку.

Усяго з грузавіка вынялі 280 тысяч пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт канфіскаванай кантрабанды ацэньваецца на 4,2 млн. злотых.

За стырном быў кіроўца з Літвы. У дачыненні да яго вядзецца следства, мужчыну затрымалі на два месяцы. Яму пагражае да 10 гадоў зняволення.

Кіроўцы часта становяцца закладнікамі кантрабандных схем. Некаторыя з іх ведаюць, што вязуць нелегальны груз, іншыя проста вераць на слова сваёй транспартнай кампаніі. Рэч у тым, што паводле правіл кіроўцы не маюць права ўскрываць пакаванне тавару. Яны проста прымаюць упакаваны груз і пакет дакументаў да яго.

У такіх сітуацыях юрысты раяць кіроўцам адзначаць у транспартных накладных, што яны не прысутнічалі пры загрузцы. А калі дальнабойшчык бачыць, як загружаюць тавар, - уважліва сачыць, што ў напраўду грузяць у фуру.

Апошнія навіны