BE RU EN

Аляксей Протас вызначыўся голам і асістам у матчы супраць «Таронта»

  • 15.11.2024, 15:30

І быў прызнаны другой зоркай сустрэчы.

У матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ "Вашынгтон" дома саступіў "Таронта" (3:4 АД), піша hockey.by.

Два балы ў матчы набраў беларускі форвард гаспадароў Аляксей Пратас. Спачатку нападнік вызначыўся галявой перадачай на Дылана Строўма і выйшаў на другое месца ў камандзе паводле колькасці галявых перадач.

А ў канцы другога перыяду Протас закінуў сам і зрабіў лік у матчы 3:1.

Беларус правёў на лёдзе 17 хвілін 28 секунд (33 секунды - у меншасці), чатыры разы кінуў па баме, зрабіў адзін сілавы прыём, скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці "+1". Аляксей быў прызнаны другой зоркай паядынку.

Усяго ў сезоне на рахунку Протаса 15 (6+9) балаў у 15 матчах.

Апошнія навіны