Нарвегія прафінансуе вытворчасць украінскай зброі
- 15.11.2024, 17:58
Краіна далучыцца да «дацкага фармату» падтрымкі.
Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў паведаміў, што Нарвегія выдзеліць фінансаванне для вытворчасці ўкраінскага ўзбраення і тэхнікі.
Аб гэтым ён сказаў пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Ёнасам Гарам Сцьёрэ і міністрам абароны Б'ёрнам Арыльдам Грамам у Осла, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Са слоў Умерава, Нарвегія далучыцца да «дацкага фармату» падтрымкі, які прадугледжвае наўпроставае фінансаванне ўкраінскіх вытворцаў зброі.
Міністр не ўдакладніў дакладную суму, якую Нарвегія плануе інвеставаць у абаронную прамысловасць Украіны.