Рэвалюцыя ў Абхазіі: Лукашэнка таксама атрымаў надзел ад мясцовых «улад»
- 15.11.2024, 19:28
Сябар беларускага дыктатара можа страціць пасаду.
У акупаванай Абхазіі ўспыхнулі беспарадкі праз праект інвестыцыйнага пагаднення з РФ, які прадстаўляе зямельныя надзелы расейскім кампаніям, - сёння дакумент павінен быў ратыфікаваць «парламент». Прыняцце гэтай дамовы ставіць мясцовых прадпрымальнікаў у нявыгаднае становішча, аднак «урад» адмовіўся прыслухацца да патрабаванняў грамадзян.
Апазіцыя захапіла будынак «парламента» і патрабуе адстаўкі «прэзідэнта».
Характэрна, што не так даўно журналісты «Беларускага расследавання» паведамілі аб надзеле зямлі 200 000 кв.м, які падарылі Аляксандру Лукашэнку ў Абхазіі. Гэта адбылося акурат пасля нечаканага візіту беларускага дыктатара ў Піцунду ў верасні 2022 года.
Тады Лукашэнка сустракаўся з Асланам Бжанія. Кіраўнікі заявілі аб планах развіваць супрацоўніцтва.