BE RU EN

Турысты выявілі ў Альпах сляды жывёлаў, якія жылі яшчэ да дыназаўраў

  • 15.11.2024, 20:12

Яны жылі ў пермскі перыяд.

Сямейная пара выявіла сляды старажытных рэптылій і амфібій падчас хайкінгу ў італьянскіх Альпах. Клаўдыя Стэфенсэн звярнула ўвагу на незвычайныя ўзоры на камені і сфатаграфавала іх, піша a target="_blank" href=https://knife.media/alps-trace/>«Нож».

Пазней здымак трапіў да палеантолага Крысціяна Даль Сасо з Музея натуральнай гісторыі ў Мілане. Ён заявіў, што сляды належаць амфібіям і рэптыліям, якія жылі ў пермскі перыяд.

«Дыназаўраў тады яшчэ не існавала, але аўтары самых буйных слядоў, мусіць, таксама былі значных памераў – да трох метраў у даўжыню», – расказаў навуковец.

У экасістэме таксама былі знойдзеныя скамянелыя фрагменты раслінаў, насенне і нават адбіткі дажджавых кропляў. Стэфенсэн прызналася, што вельмі ганарыцца тым, што ёй удалося зрабіць унёсак у навуку.

Апошнія навіны