Ва Украіне сябра Лукашэнкі адправілі пад варту
- 15.11.2024, 20:24
Яго падазраюць у дзяржздрадзе.
Ва Украіне суд адправіў пад варту народнага дэпутата Яўгена Шаўчэнку, які ездзіў да Лукашэнкі. Яго падазраюць у дзяржаўнай здрадзе. Пра гэта ў пятніцу, 15 лістапада, паведаміла hromadske.
Раней у зносінах з журналістамі Шаўчэнка заявіў, што не згодны з падазрэннем, адмовіўся адказваць на большасць пытанняў і абвінаваціў СМІ ў скажэнні інфармацыі.
Ён заявіў, што «ягонае асабістае меркаванне спрабуюць перакруціць супраць яго» і дадаў, што «ўпэўнены ў сваёй невінаватасці».
14 лістапада нардэпу Яўгену Шаўчэнку паведамілі пра падазрэнне.
Паводле матэрыялаў справы, фігурант сістэматычна займаўся інфармацыйна-падрыўной дзейнасцю ў інтарэсах дзяржавы-агрэсаркі. Сярод іншага, ён распаўсюджваў фэйкі расейскай прапаганды датычна падзей ва Украіне і яе знешнепалітычнага курсу, а ў кастрычніку – лістападзе 2024 года распаўсюджваў скажоную інфармацыю пра камандаванне Сілаў абароны Украіны і грамадскія настроі ўнутры Украіны.
Акрамя гэтага, паводле звестак следства, нардэп цягам 2020–2023 гадоў неаднаразова наведваў Беларусь, дзе меў зносіны з Лукашэнкам і наладжваў «схемы» ў закупцы для падкантрольных яму кампаній электраэнэргіі і аміячных угнаенняў паводле заніжанага кошту.