BE RU EN

Аналітыкі DeepState расказалі пра фэйкавую «перамогу» акупантаў

  • 15.11.2024, 20:33

Што насамрэч адбылося ў Чарнігаўскай вобласці Украіны.

Расейскія акупанты заявілі пра пачатак так званай аперацыі ў Чарнігаўскай вобласці. Яны сцвярджаюць, што ўкраінскія вайскоўцы нібыта дэмаралізаваныя і адыходзяць, а расейскія сілы паднялі свой сцяг у закінутым сяле.

Аналітыкі праекту DeepState растлумачылі, што пасля знішчэння моста каля Грымяча вёскі Мураўі (181 жыхар), Навасёлаўка (29) і Колас (38) сталі адрэзанымі праз рэкі Дзясна і Судасць.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнай памежнай службы, мясцовых жыхароў у гэтых населеных пунктах ужо няма.

«Ка**пы ствараюць фэйкавую перамогу ў закінутым сяле Мураўі на ў Чарнігаўскай вобласці», – гаворыцца ў паведамленні DeepState.

Аналітыкі заявілі, што ўтрыманне наглядальных пунктаў у такіх умовах для Сілаў абароны немэтазгоднае, паколькі гэта прыводзіць да стратаў сярод асабовага складу. Яны адзначылі, што абараняць гэты паўвостраў няма сэнсу, таму расейцы зайшлі на пустую тэрыторыю і абвясцілі пра «вялікую перамогу».

Акрамя таго, у DeepState падкрэслілі, што расейскія вайскоўцы нават «прымудрыліся» дайсці да разбуранага моста з боку паўвострава і ўсталяваць там свой сцяг.

«Такімі акцыямі вораг спрабуе проста пасеяць паніку ў людзей, якія не карыстаюцца мапамі, а толькі чытаюць навіны», – адзначылі аналітыкі і падкрэслілі, што сітуацыя ў рэгіёне не змянілася.

Апошнія навіны