Майк Тайсан шакаваў выбарам спаборніка пасля паразы ад Джэйка Пола
- 16.11.2024, 11:43
Экс-чэмпіён свету пастанавіў не заканчваць кар'еру.
У амерыканскім Орлінгтане (штат Тэхас) у ноч з 15 на 16 лістапада адбыўся паядынак, у якім на рынг выйшлі Майк Тайсан і Джэйк Пол.
27-гадовы блогер перамог 58-гадовага былога чэмпіёна свету.
«Жалезны Майк» заявіў, што не збіраецца заканчваць кар'еру і ўжо абраў сабе наступнага спаборніка.
«Хто будзе маім наступным спаборнікам? Ведаеце, магчыма гэта будзе брат Джэйка – Логан Пол».
Логан Пол на рынгу заявіў, што заб'е Майка Тайсана.