УСУ прасунуліся ў Курскай вобласці і на Данбасе
- 16.11.2024, 11:47
Поспехі ўкраінскага войска паказалі на мапах.
Украінскае войска нядаўна прасунулася на паўднёвы ўсход ад Коранева ў Курскай вобласці, пра што сведчаць геалакацыйныя кадры ад 15 лістапада.
Як гаворыцца ў справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW), УСУ нязначна прасунуліся наперад у межах усходняй часткі Новайванаўкі.
Паводле звестак ваенных прапагандыстаў РФ, войска краіны-агрэсаркі прасунулася ў лясах каля Малой Локні (на поўнач ад Суджы), Мартынаўкі (на паўночны ўсход ад Суджы) і Вольгаўкі (на ўсход ад Коранева), пры тым што непагадзь запавольвае ўкраінскія і расейскія аперацыі.
Сцвярджаецца, што 14 і 15 лістапада войскі РФ прадаўжалі атакаваць галоўны «ўкраінскі плацдарм» у Курскай вобласці, у тым ліку паблізу Дар'іна.
Акрамя таго, украінскія войскі нядаўна прасунуліся на паўднёвы ўсход ад Курахава, а войскі РФ – на паўночны ўсход ад гэтага горада.
Геалакацыйныя кадры, апублікаваныя 14 лістапада, паказваюць, што УСУ прасунуліся на захад ад Пабеды ў тыл расейскім акупантам, якія цяпер спрабуюць прасунуцца паблізу Дальняга (на поўдзень ад Курахава).
Разам з тым адзначаецца, што фіксуецца прасоўванне расейскіх акупантаў каля Купянска, Тарэцка, Пакроўска і Вуглядара.