У Расеі ўзнік востры дэфіцыт малодшых афіцэраў
- 16.11.2024, 11:55
ГУВ даведалася, як акупанты плануюць гэтую праблему развязаць.
У Расеі назіраецца дэфіцыт малодшых афіцэраў. Украінскія выведнікі высветлілі, як акупанты збіраюцца спраўляцца з праблемай.
Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі Украіны (ГУВ).
«Маштабныя страты Расеі на фронце сярод афіцэраў малодшага звяна прымушаюць Расею да чарговых спробаў пашырыць аб'ёмы іх падрыхтоўкі», – гаворыцца ў паведамленні.
Як у РФ плануюць развязаць праблему
Паводле звестак ГУВ, наладжваць механізм падрыхтоўкі і бесперабойнага забеспячэння малодшых афіцэраў на вайну супраць Украіны Крэмль пачаў яшчэ ў першы год поўнамаштабнага ўварвання.
«На базе цывільных вышэйшых навучальных установаў дзяржава-агрэсарка стварае цэнтры ваеннай падрыхтоўкі, дзе павінны праводзіць базавую вывучку камандзіраў узводаў, артылерыйскіх батарэй і намеснікаў камандзіраў ротаў», – адзначылі ў выведцы.
Згодна з планамі ворага, да канца 2024 года ў Расеі павінны былі запусціць 33 новыя цэнтры ваеннай падрыхтоўкі ў дадатак да амаль сотні існых.
Як дадаюць у ГУР, малодшы афіцэр варожага войска выконвае, перш за ўсё, функцыю паганятага пяхоты на штурм непасрэдна на полі бою, што і тлумачыць высокі ўзровень стратаў і, як вынік, востры дэфіцыт лейтэнантаў у Расеі.
«Чарговая актывізацыя правадыроў у Маскве вымудрыць яшчэ больш свежых лейтэнантаў сведчыць, што кадравы крызіс каманднага складу расейскага акупацыйнага войска паглыбляецца», – канстатавалі выведнікі.