Названыя найлепшыя смартфоны 2024 года, якія не каштуюць «касмічных» грошай
- 16.11.2024, 14:15
Вытворцы здолелі захаваць баланс паміж даступным цэтлікам і крутым функцыяналам.
Рэдакцыя рэсурсу TechRadar расказала, якія недарагія смартфоны можна набыць у лістападзе 2024 года. У іх вытворцам удалося захаваць баланс паміж даступным цэтлікам і крутым функцыяналам.
У аглядальнікаў атрымаўся невялікі спіс з чатырох тэлефонаў. Каб не заблытацца, прылады раскідалі на некалькі катэгорыяў.
Найлепшы недарагі iPhone – iPhone 14
Яго называюць самым удалым iPhone паводле кошту/якасці з тых, што афіцыйна прадаюцца Apple. У плане хуткасці працы і фотамагчымасцяў ён не моцна саступае iPhone 16, затое каштуе пры гэтым нашмат танней.
Сярод недахопаў – слабаваты экран і састарэлы раз'ём Lightning.
Найлепшы недарагі Android-смартфон – Pixel 8a
Гэтая прылада – бюджэтны спосаб атрымаць доступ да чараўніцтва камераў і крутых новых функцыяў штучнага інтэлекту ад Google, гаворыцца ў аглядзе. А яшчэ гэта самы даступны Android-дэвайс на рынку, які прапануе сем гадоў абнаўленняў.
У мінусы яму запісалі слабаватую батарэю, а ў плане прадукцыйнасці ён адстае ад канкурэнтаў у гэтым спісе.
Самы жывучы недарагі смартфон – OnePlus 12R
OnePlus 12R мае найлепшы час працы батарэі сярод усіх смартфонаў, якія эксперты TechRadar тэставалі. Акумулятара 5500 мач стае на 18 гадзінаў актыўнага карыстання, у той час як іншыя смартфоны «паміраюць» пасля заканчэння 12 гадзінаў. А яшчэ ён вельмі хутка зараджаецца: да 100% усяго за паўгадзіны.
Сярод недахопаў спецыялісты адзначылі адсутнасць абароны ад вільгаці і ўсяго чатыры гады абнаўленняў Android, хоць Samsung, Google і Apple прапануюць больш.
Найлепшы смартфон да 350 даляраў – Galaxy A35
Смартфон уяўляе з сябе выдатнае спалучэнне функцыянальнасці, крутога дысплэя, выдатнай прадукцыйнасці і прэміяльнага дызайну. І ўсё гэта з даступным коштам.
Але гэта таксама кошт за пасярэднія камеры і павольную зарадку.