На МКАД здарылася масавая аварыя
- 16.11.2024, 16:36
Сутыкнуліся пяць легкавушак і грузавік.
Пяць легкавых аўтамабіляў і грузавік сутыкнуліся на МКАД удзень 16 лістапада, паведамілі ў менскай ДАІ.
Здарэнне адбылося а 13.00 у раёне 28-га кіламетра знешняга кола МКАД. Сутыкненне шасці аўтамабіляў адбылося праз невыкананне бяспечнай дыстанцыі.
У выніку аварыі два чалавекі атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўлены ў бальніцу.
Праз ДТЗ рух па знешнім коле МКАД ад вуліцы Шаранговіча ў напрамку вуліцы Громава быў абцяжараны.
На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі ДАІ.