УСУ ліквідавалі адміністратара аднаго з самых буйных Z-каналаў Расеі
- 16.11.2024, 20:27
Падчас баёў на Данецкім кірунку.
Яшчэ адзін небяспечны вораг Украіны ліквідаваны. На фронце стаў "грузам 200" высокапастаўлены расейскі вайсковы Ягор з пазыўным "Шчыт". Ён быў адміністратарам Z-канала "Арханёл спецназа Z", у якога больш за мільён падпісчыкаў.
Аб ліквідацыі акупанта расейскія прапагандысты паведамілі 16 лістапада, паведамляе dialog.ua.
"На Данецкім кірунку пры правядзенні штурмавых дзеянняў у стралковым баі загінуў адзін з адмінаў праекта "Арханёл Спецназа" Ягор «Шчыт", - паведаміў канал.
Прозвішча і пасаду свайго ліквідаванага адміністратара Z-канал хавае. Імаверна, ён займаў кіруючую пасаду ў падраздзяленні ПДВ акупацыйнага войска РФ.
Адзначым, што на Данбасе РФ ужо некалькі месяцаў працягвае сваё вялікае наступленне.