BE RU EN

Названы краіны Еўразвязу з самым высокім заробкам

  • 16.11.2024, 21:47

Звесткі прывёў Еўрастат.

У краінах ЕЗ найлепш з заробкам ідуць справы ў жыхароў Люксембурга. Сума сярэдняга заробку, які яны атрымліваюць пры ўмове поўнай занятасці, роўная 6758 еўраў у месяц.

На другім месцы апынулася Данія: за месяц сярэднестатыстычны датчанін зарабляе 5600 еўраў. Завяршае тройку лідараў Ірландыя, дзе заробак у сярэднім складае 4900 еўраў.

На супрацьлеглым канцы апынуліся 2 балканскія краіны і адна цэнтральнаеўрапейская. Гэта Грэцыя (1400 еўраў), Вугоршчына (той жа заробак) і Балгарыя (1125 еўраў).

У сярэднім жыхар Еўразвяза атрымлівае ў месяц 3155 еўраў.

Такія звесткі прыводзіць еўрапейскае статыстычнае агенцтва Еўрастат.

Апошнія навіны