У Курскай вобласці УСУ разбілі калону расейцаў з дапамогай ПТРК Javelin
- 17.11.2024, 10:09
Вайсковы эксперт раскрыў дэталі баёў.
У Курскай вобласці Расеі Сілы абароны Украіны разбілі калону акупантаў з дапамогай ПТРК Javelin. Вораг штодня арганізуе некалькі «накатаў» нягледзячы на тое, што нясе вялізныя страты на гэтым адцінку. Пра гэта ў каментары «24 каналу» распавёў вайсковы эксперт, лётчык-інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан.
З яго слоў, Сілы абароны Украіны мінусуюць у гэтым рэгіёне «цэлыя роты захопнікаў, ператвараючы іх у 200-х і 300-х». Пры гэтым акупанты губляюць на Куршчыне да батальёна тэхнікі. Размова ідзе аб баявых браняваных машынах. Для гэтага ўкраінскія абаронцы выкарыстоўваюць артылерыю і авіяцыю.
«FPV-дроны сёння з'яўляюцца, мабыць, асноўным механізмам знішчэння расейскай тэхнікі», – кажа аналітык.
Пры гэтым Світан падкрэсліў, што на сёння перад расейцамі на Куршчыне стаіць задача «адбіць гэтыя тэрыторыі».