BE RU EN

«СВА» выдыхаецца»: Z-ваенкар змірыўся з непазбежным

  • 17.11.2024, 10:42

Расейскі прапагандыст спрагназаваў хуткае заканчэнне вайны супраць Украіны.

Найбліжэйшым часам так званая «СВА» будзе згорнутая. Такую заяву зрабіў прыхільнік агрэсіі, вядомы Z-ваенкар Максім Калашнікаў на сваім YouTube-канале, паведамляе «Дыялог.UA».

.

Ён з сумам канстатаваў, што ні Кіева і Львова, ні нават Херсона захапіць ужо не ўдасца.

«Тая спецыяльная дзіўная ваенная аперацыя, якая пачалася амаль тры гады таму, ідзе да свайго фіналу. Тэндэнцыя ўжо відавочная… Усё ідзе да развязкі, пра якую ў Маскве ў лютым 2022 года не думалі… Замарожванне вайны паводле карэйскага плана замацуе тое, што тыя планы, якія Масква выношвала ў лютым 2022 года, не дасягнутыя! Гэта няўдача. Эмоцыі ў мяне б'юць праз край. Трэба паглядзець жорсткай праўдзе проста ў вочы», - заявіў прапагандыст.

Ён удакладніў, што рэзервы Расеі ў жывой сіле, тэхніцы і боепрыпасах амаль вычарпаныя.

«Нашы артылерысты кажуць, што пасля выбухаў у Таропцы вельмі вялікія праблемы з набоямі 120 мм… Грабуць усіх адным венікам, каб кінуць у гэтыя лабавыя штурмы. Страты проста вялізныя…Ідзе вайна за перамір'е, умову замарожванне вайны, - распавёў Калашнікаў.

Ён упэўнены, што неўзабаве адбудзецца замарожванне вайны па дзейнай лініі фронту.

«Чым далей працягваецца гэтая вайна, тым горшыя пасляваенныя ўмовы для РФ. Усё ідзе менавіта да замарожвання. Ніякага Львова, ды і Херсона ўжо не будзе…Якая Еўропа? Тут яшчэ Курахава трэба ўзяць. З ліпеня кажам, што вось-вось ператнём важную трасу Пакроўск - Канстанцінаўка. З ліпеня! А зараз лістапад. Нічога не перацятае. Пакроўск не ўзяты. Гэта лішні раз паказвае, як цяжка ўсё ідзе... Вайна гэта моцна знявечыла і паламала лёсы, нам давядзецца залізваць раны вельмі доўга, аднаўляцца. Пытанне замірэння ў Маскве ўжо вызначанае», - канстатаваў Z-ваенкар.

Апошнія навіны