BE RU EN

Лукашэнка патрапіў у пастку

  • 17.11.2024, 13:57

Сітуацыя для дыктатара патавая.

Дыктатар Лукашэнка аказаўся патавай сітуацыі. Такое меркаванне ў эфіры «Еўрарадыё» выказаў кіраўнік праекта «Кошт ураду» Уладзімір Кавалкін.

Эканаміст мяркуе, што толькі апазіцыя мае доступ да асоб, якія прымаюць пастановы на Захадзе.

- Тое, што кажа Лукашэнка, абсалютна не цікава сусветнай эліце. Гэта цалкам патавая сітуацыя, якая да рэжыму абсалютна не даходзіць.

Уладзімір Кавалкін кажа, што на думку Лукашэнкі і сілавікоў, беларуская апазіцыя - гэта нейкія «агенты заходніх спецслужбаў» і размаўляць з ёй яны не будуць.

- Для заходніх палітыкаў або вайсковых генералаў сітуацыя выглядае так: вы (рэжым Лукашэнкі - рэд.) паводзіце сябе дрэнна, забіваеце людзей, праводзіце тэрор. І што зменіць Лукашэнку ў гэтых варунках, невядома. У рэжыму вось такое прадстаўленне пра свет.

Апошнія навіны