Гучнае прызначэнне Трампа: Ілану Маску могуць даверыць аўдыт па Украіне
- 17.11.2024, 13:17
Размова ідзе аб фінансавай і вайсковай дапамозе.
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у інтэрв'ю Radio NV дапусціў, што Ілану Маску, які ўзначаліць Міністэрства ўрадавай эфектыўнасці ЗША, могуць даверыць аўдыт вайсковай дапамогі Украіне.
«Наколькі я разумею, функцыянальна Маск будзе займацца аўдытам дзяржаўных праграм, дзяржаўнага фінансавання. Гэта значыць, пад яго будзе створаны асобны дэпартамент, які будзе гэтым займацца. Мне здаецца, што там будзе дастаткова працы - ацаніць, што фінансавалася, як і гэтак далей. Я разумею, што пад гэты аўдыт можа, прынамсі, патрапіць і аналіз фінансавай дапамогі Украіне - мілітарнай і фінансавай дапамогі», - заявіў Падаляк у эфіры Radio NV.