Беларусы Бельгіі перадалі Палку імя Каліноўскага мікрааўтобус і тры «Старлінкі»
- 17.11.2024, 13:49
Гэта адбылося падчас «Форуму Астрожскіх» у Кіеве.
Беларусы Бельгіі перадалі Палку імя Каліноўскага мікрааўтобус і тры «Старлінкі». А таксама 30 кг тушонкі. Гэта адбылося падчас «Форуму Астрожскіх» у Кіеве, паведамляе «Еўрарадыё».
Гэта не першы выпадак, калі беларуская дыяспара разам з “Місіяй Ігара Вітэнкі” дапамагае калінаўцам. У верасні 2024 года ва Украіну быў перададзены пікап.