Туск: Наступныя тыдні будуць вызначальнымі
- 17.11.2024, 17:20
Не толькі для вайны, але і для будучыні Польшчы і Еўропы.
Наступныя тыдні будуць вызначальнымі не толькі для вайны ва Украіне, але і для агульнай будучыні, напісаў у X (Twitter) прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, рэагуючы на масаваную атаку Расеі 17 лістапада.
«Ніхто не спыніць Пуціна тэлефоннымі званкамі. Атака мінулай ноччу, адна з самых буйных у гэтай вайне, даказала, што тэлефонная дыпламатыя не можа замяніць рэальную падтрымку ўсяго Захаду для Украіны.
Наступныя тыдні будуць вызначальнымі не толькі для самой вайны, але і для нашай будучыні», - напісаў ён.