BE RU EN

«Іх было тры аўтобусы, са 108 не вярнуліся 102»: новыя факты аб стратах расейцаў

  • 18.11.2024, 10:45

Паказальная гісторыя.

З'явіліся новыя факты, якія сведчаць аб каласальных стратах УС РФ у вайне супраць Украіны. Зэкі з Валгаградскай вобласці, якія былі завербаваныя на «СВА» ў красавіку 2024 года, былі ліквідаваныя менш як за месяц.

Пра гэта расказала маці аднаго з завербаваных зэкаў. Яна дагэтуль шукае свайго «зніклага без вестак» сына-акупанта, піша «Дыялог».

Расейка запэўнівае, што ёйны сын Аляксандр Скварцоў падпісаў кантракт з Мінабароны Расеі 22 красавіка, праз два тыдні ён ужо быў на фронце. 3 траўня ён апошні раз звязаўся з роднымі. На наступны дзень яго кінулі ў першы "мясны штурм", з якога ён ужо не вярнуўся.

Аналагічны лёс, упэўнівае жанчына, у астатніх зэкаў, якія былі завербаваныя разам з ейным сынам.

“Было тры аўтобусы, 108 чалавек ехалі з Валгаградскай вобласці з ПК (папраўчай калоніі - рэд.). "Шторм V". Лёс амаль усіх - без вестак зніклыя. 102 чалавекі без вестак зніклыя”, - распавяла расейка.

Эвакуацыі целаў расейскае войска не праводзіць. Салдаты лічацца зніклымі без вестак, з-за чаго сваякам не належаць ніякія кампенсацыі.

Гэтая гісторыя дэманструе маштаб страт у акупацыйным войску РФ у вайне супраць Украіны. Камандаванне не шкадуе ўласных салдат, завальваючы іх целамі фронт. І, паводле звестак Z-ваенкараў, чым бліжэй замірэнне, тым больш актыўна расейскія камандзіры адпраўляюць сваіх салдат на смерць.

Апошнія навіны