BE RU EN

Страх Лукашэнкі стаў рэальнасцю

  • 18.11.2024, 8:22

Палац дыктатара - у радыусе ўдару ATACMS.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн зняў абмежаванні на нанясенне ўдараў амерыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі, паведамляе The New York Times. Францыя і Вялікабрытанія таксама дазволілі дальнабойныя ўдары па Расеі.

Адзначым, што паставак дальнабойных ракет ATACMS вельмі баяўся Лукашэнка.

“Вельмі небяспечна, што далі ракеты далёкага дзеяння ATACMS”, - панікаваў дыктатар пасля пачатку паставак Украіне гэтай зброі. Цяпер гэтыя ракеты будуць біць па аб'ектах, якія знаходзяцца за межамі ўкраінскай тэрыторыі.

Для ракет ATACMS, якія атрымала ад ЗША Украіна, даступная амаль уся тэрыторыя Беларусі. Палац Лукашэнкі - у тым ліку. Ракеты не даляцяць толькі да аб'ектаў на поўначы нашай краіны.

Характэрна, што расейская прапагандыстка Вольга Скабеева ў эфіры сваёй праграмы таксама заявіла, што ракеты ATACMS могуць даляцець да Менска.

“Сто ракет ATACMS. Яшчэ раз глядзім на гэтую карту і фіксуем. Бранск, Калуга, Арол, Курск, Ліпецк, Варонеж, Белгарад, Луганск, Растоў-на-Доне, Севастопаль і сталіца Беларусі Менск. Усё гэта трапляе ў радыус 300 кіламетраў і ўсё гэта зараз здольныя знішчаць Узброеныя сілы ворага. Сто ракет. Дзве ракеты выдаікавалі на Джанкой. Калі верыць гэтым канкрэтным амерыканцам, ва ўкраінцаў ёсць яшчэ 98 ракет”, - занервавалася Скабеева.

Апошнія навіны