BE RU EN

У Беларусі разганяецца інфляцыя

  • 18.11.2024, 9:01

Гэта прызналі нават лаяльныя да ўлады экспэрты.

Інфляцыя ў Беларусі ў кастрычніку склала 5,9 адсотка гадавых. Месяцам раней гэты паказчык складаў 6 адсоткаў. Гэта значыць, агулам у гадавым вылічэнні назіраецца запаволенне росту коштаў. Аднак экспэрты Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), лаяльныя да беларускіх уладаў, звяртаюць увагу на тое, што ёсць некалькі паказчыкаў, якія паказваюць, што з коштамі не ўсё так добра, як хацелася б.

«Асноўным чыннікам росту коштаў стала падаражанне нерэгуляваных паслуг. Інфляцыя (на іх. - Заўвага. рэд.) у паслугах павысілася да 6% гадавых у кастрычніку пасля 5,6% гадавых у верасні, - адзначаюць у ЕАБР. - Прыкметны рост коштаў на нерэгуляваныя паслугі абумоўлены істотным павелічэннем выдаткаў на аплату працы і высокім узроўнем спажывецкага попыту».

У ЕАБР звяртаюць увагу на тое, што працягвае паскарацца базавая інфляцыя, якую разлічваюць без уліку сезоннасці, - да 5,3% гадавых у кастрычніку. Для параўнання: у верасні гэты паказчык быў на ўзроўні 5,1%, а ў жніўні - 4,8%.

“У таварным сегменце інфляцыя заставалася сярэдняй дзякуючы ўздзеянню мер коштавага рэгулявання. Інфляцыя харчовага кошыка склала 7,2% г/г у кастрычніку пасля 7,5% г/г у верасні - ключавым чынікам стала зніжэнне коштаў на гародніну. Нязначна замарудзілася інфляцыя нехарчовых тавараў - да 4,1% г/г у кастрычніку пасля 4,2% г/г у верасні.

Апошнія навіны