BE RU EN

Z-прапагандысты з жахам чакаюць удараў ATACMS па РФ

  • 18.11.2024, 9:25

“Ваенныя карэспандэнты” называюць магчымыя цэлі.

Расейскім Z-ваенкарам стала трывожна за Курскую вобласць пасля пастановы дзейнага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна дазволіць Украіне выкарыстоўваць перададзеную амерыканскую дальнабойную зброю па цэлях у РФ.

Прапагандыст Аляксандр Коц мяркуе, што ўжо ў найбліжэйшыя дні ракеты ATACMS паляцяць на пазіцыі расейскіх войскаў у Курскай вобласці. Аб гэтым ён піша ў сваіх сацсетках, заўважыў "Дыялог".

“Думаю, прэм'ера гэтай дальнабойкі, калі New York Times не хлусіць, неўзабаве пачнецца ў Курскай вобласці”, - заяўляе прапагандыст.

На яго думку, удары будуць па энэргетычных аб'ектах, нафтаперапрацоўчых заводах, складах з узбраеннем і боепрыпасамі.

Ён таксама прагназуе, што ўдары будуць камбінаванымі, каб перагрузіць расейскую СПА. Алгарытмы працы варожай СПА УСУ вывучылі падчас масаваных нападаў пры дапамозе беспілотнікаў.

Апошнія навіны