BE RU EN

У Маскве пракаментавалі дазвол біць па Расеі заходняй зброяй

  • 18.11.2024, 10:58

Нервовая рэакцыя.

У Савеце Федэрацыі РФ заявілі, што зняцце забароны на дальнабойныя ўдары па Расеі нібыта вядзе да пачатку вялікай сусветнай вайны.

Першы намеснік старшыні камітэта ў міжнародных справах Уладзімір Джабараў назваў пастанову Вашынгтона "беспрэцэдэнтным крокам", на які Масква адкажа "неадкладна":

"Гэта вельмі вялікі крок да пачатку трэцяй сусветнай вайны і амерыканцы зробяць яго рукамі старца, які ні за што ўжо не будзе адказваць праз два месяцы".

А афіцыйная прадстаўніца Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава заявіла, што крамлёўскі кіраўнік Пуцін ужо выказаўся на гэтую тэму.

Апошнія навіны